Sciuža: El Dorado
Cold IPA
Напрыканцы дажджлівага лета мы з вамі яшчэ атрымаем некалькі прыемных цёплых дзён, там новы рэліз Сцюжы вельмі дарэчы. Сухі, лагерны IPA гэтым разам ахмелены амерыканскім гатункам хмелю El Dorado, які прыўнёс з сабою водары сока алоэ, ананасавага лікёру і зацукраванай лімоннай цэдры. Хай жа апошнія жнівеньскія прамяні сустрэнуцца з гэтым асвяжальным напоем у вашым келіху!