Sciuža: Mosaic
Cold IPA
Чым далей мы рухаемся ў часе, ты складаней знайсці нешта новае, асабліва ў піўным свеце, дзе дагэтуль усім кіруюць традыцыі. Таму кожны новы гатунак хмелю, кожны новы штам дражджэй і, канешне, кожны новы стыль так прыцягваюць нашу ўвагу. І мы проста не маглі прайсці міма такога гатунку, як Cold IPA. Стыль, які з’явіўся ў 2018 годзе ў амерыканскім штаце Арэгон намаганнямі піваварні Wayfinder, можна апісаць як яшчэ больш асвяжальны, хрусткі, чысты West Coast IPA, амаль як лагер. І не дзіва, бо ў адрозненні ад класічных IPA, Cold IPA бродзіць з дапамогай лагерных дражджэй, якія працуюць на значна больш нізкіх, лагерных тэмпературах. Наша новая лінейка халодных IPA называецца «Сцюжа», і ў першым гатунку мы выкарыстоўваем караля хмелевага свету — Mosaic. Прыемна хрусткі, з мяккімі араматамі лімоннага радлера і зараснікаў хмелю ўздоўж сцюдзёнай крыніцы, гэты гатунак перанясе вас у найлепшыя летнія ўспаміны!