Six-Pack

6th Anniversary Triple Dry-Hopped Double New England IPA

Неверагодна хутка ляціць час, і вось нашаму бровару ўжо 6 гадоў! На гэтае свята мы вырашылі зрабіць тое, што ў нас атрымоўваецца лепш за ўсё – звышахмялённы, магутны, мутны IPA. А каб і нам, і вам было цікава, мы ахмялілі яго шасцю рознымі гатункамі хмелю, якія былі найбольш адметнымі для бровара ў кожны з шасці гадоў існавання. Mosaic – наш надзейны гатунак у першы, 2019-2020, год станаўлення. Sabro – герой нашага 2021-га, самый незвычайны гатунак, які мы адкрылі ў гэтым годзе. Eclipse – адзін з тых гатункаў, які падарыў нам нейлепшыя аўстралійскія смакі хмелю у 2022-ім. HBC 1019 – мы ўжо нават і не маглі падумаць, што ў 2023-ім годзе знойдзем хмель, які будзе яшчэ больш дзіўны, чым наш фаварыт Sabro. Cascade – так, вы не памыліліся, і толькі ў 2024-ым мы зразумелі, насколькі фантастычным і сучасным можа быць самы класічны хмель крафтавай рэвалюцыі. Magnum – нашае адкрыцце 2025-га году, і нават беларускі хмель можа быць дарэчы ў модным IPA. І, канешне, ўсяго гэтага хараства мы насыпалі болей, чым калі-небудзь (6,6 кілаграмаў толькі на сухое ахмяленне, калі быць дакладнымі)! Заходзіць, як дзеці у першы клас!

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Six-Pack
Дата выпуска 21.05.2025
ABV 6,8%
OG19°
Горыч60 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае, Абмежаваная партыя
Фасоўка Разліўное
Смак фруктовы, сакавіты

Інгрэдыенты

Хмель Mosaic, Eclipse, HBC 1019, Sabro, Magnum, Cascade
Солад Pilsen, Wheat, Flaked Wheat, Flaked Oats

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,58
Колькасць чэкінаў165
Апошні чэкін 31.05.2025
Дата абнаўлення: 31.05.2025

Нядаўнія гатункі