Smoh: Citra & Simcoe
Triple Dry Hopped Triple New England IPA
Нарэшце прыйшоў час для новай лінейкі! Аднойчы мы ўжо эксперыментавалі з патройным ахмяленнем нашых звышмоцных і неверагодна пяшчотных Triple New England IPA, нам вельмі спадабаліся вынікі, таму зараз мы запускаем гэты гатунак у асабістую вандроўку. У першы рэліз мы дадалі нашых фаварытаў Citra і Simcoe у запамежнай колькасці, і яны стварылі сапраўдны цуд. Моцны водар лаймавай цэдры, варэння з сасновых шышак і ледзь заўважны пах апельсінавых кветак цудоўна дапаўняюць адзін аднаго, і падступны, шчыльны «Смог» насычаных смакаў ахутвае мяккай, цёплай і ўтульнай коўдрай.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Smoh |
| Дата выпуска | 02.02.2024 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 22° |
| Горыч | 50 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты, горкі, салодкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Citra, Simcoe |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Oats, Flaked Wheat |