Smuha: Galaxy
Double New England IPA
Працягваем серыю падвойных мутных IPA Smuha. Новы гатунак зроблены з аўстралійскім хмелем Galaxy, які вельмі хутка стаў суперпапулярным сярод аматараў сакавітых і духмяных IPA. Гэты хмель мае яскравы пах з фруктовымі і ягаднымі ноткамі. Усё гэтае багацце ён перадаў у піва. Гатунак мае непраглядны жоўты колер, выразны хмелевы арамат з тонамі суніцаў і цытрусаў. Насычаны шаўкавісты і саграваючы смак характарызуецца адценнямі гуавы, фейхоа і манга. Паслясмак мяккі, з ледзь заўважнай хмелевай гарчынкай.
Характарыстыкі піва
Стыль | New England IPA |
---|---|
Серыя | Smuha |
Дата выпуска | 13.12.2019 |
ABV | 6,8% |
OG | 19° |
Горыч | 30 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Монахмелевае, Мутнае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | фруктовы, хмелевы |
Інгрэдыенты
Хмель | Galaxy |
---|---|
Солад | Pilsen, Flaked Oats, Flaked Rye, Flaked Wheat |
Падача
Тэмпература падачы | 8-12° |
---|---|
Тып куфлю | Тэку |
Спалучэнне з ежай | стэйк, мягкі сыр, фуа-гра |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы
Статыстыка Untappd
Рэйтынг | 4,32 |
---|---|
Колькасць чэкінаў | 221 |
Апошні чэкін | 29.12.2019 |
Дата абнаўлення: 19.08.2024 |