Smuha: HBC 472 Cryo
Double New England IPA
Раней мы ўжо выпускалі наш падвойны New England IPA Смуга з хмелем HBC 472, але ж гэтым разам пайшлі далей, і зрабілі сухое ахмяленне суцэльна і выключна з дапамогай Cryo-версіі цудоўнага HBC 472. А гэта значыць толькі адно – яшчэ больш смаку гэтага дзікага гатунку var neomexicanus, яшчэ больш непараўнальных водараў ванільнага бурбону, зялёных бананаў, какосавай вады і свежавыціснутага апельсінавага соку. Cheers!