Smuha: Motueka
Double New England IPA
Трэба прызнаць, мы ўжо паспелі засумаваць па нашай лінейцы сакавітых, мутных, шчыльных падвойных New England IPA Smuha. Таму і вяртанне да яе вырашылі зрабіць асабліва свежым. Новазеландскі хмель Motueka ураджаю 2021 года, што дабраўся да нас з іншага канца свету, стварае сапраўдныя цуды ў спалучэнні з нашай традыцыйнай базай для новаанглiйскiх IPA. Яскравы водар лайма, толькі што раздушанага ў куфлі і гатовага стаць часткай сакавiтага махіта, амаль трапічнае зяленіва схілаў новазеландскіх далін, і, магчыма, тонкія адценні траў, якія нельга называць, цудоўным чынам сплятаюцца разам у гэтым водгаласку далёкага заакіянскага лета, якое ў нашых шырынях звычайна называюць зімой.