Smuha: Riwaka
Double New England IPA
Мы вельмі доўга чакалі, калі да нас у рукі пападзе звышрэдкі новазеландскі хмель Riwaka. Яшчэ некалькі гадоў таму попыт на яго ў 10 разоў перавышаў прапанову, таму гэты гатунак маглі выкарыстоўваць толькі самыя вялікія крафтавыя бровары. Аднак у гэтым годзе нам пашэнціла, і новы падвойны New England IPA з лінейкі Smuha напоўнены цудоўным Riwaka з яго моцнымі араматамі маракуі і свежавыціснутага апельсінавага соку. Усё гэта прыемна спалучаецца з аксамітнай мутнай базай колеру спелага манга, троху салодкай, з ледзь заўважнай гаркатой, і стварае дзіўны напой, быццам бы сапраўды з іншага канца свету.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Smuha |
| Дата выпуска | 03.02.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 19.33° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Хмель | Riwaka |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Flaked Oats, Wheat, Flaked Wheat |