Smuha: Talus
Double New England IPA
Чарговы гатунак у нашай найбольш папулярнай лінейцы піва Smuha, прысвечанай мутным і духмяным IPA, мы зрабілі з новамодным амерыканскім хмелем Talus. Кампанія Hop Breeding Company, якая займаецца селекцыяй хмелю, пачала ягоны камерцыйны распаўсюд толькі ў 2020-м. Найбліжэйшы суродзічам Talus значыцца выбітны гатунак Sabro, які паходзіць ад дзікага амерыканскага хмелю і вылучаецца надзвычай цікавым профілем. У нашым новым піве Talus вылучаецца цытрусавым пахам з адценнямі какосу, ружы і шалфею, а таксама хвойнымі тонамі і лёгкай горыччу ў паслясмаку.