Smuha: Triumph
Double New England IPA
У чарговым рэлізе лінейкі падвойных New England IPA «Смуга» мы зноў выкарыстоўваем новы для нас хмель, гэтым разам — цікавы гібрыд класічных еўрапейскіх і амерыканскіх гатункаў пад назвай Triumph. Ён падобны на сваякоў стрыманасцю араматаў, але адрозніваецца ад іх болей цікавымі камбінацыямі водараў персікавай жуйкі і лайма, а таксама больш высокім узроўнем горычы. Новы хмель выдатна спалучаецца з класічнай мутнай базай нашага IPA, і разам яны ствараюць прыемны і даволі падступны напой.