Smuha: Vic Secret
Double New England IPA
У новай «Смузе» мы выкарысталі аўстралійскі хмель Vic Secret найноўшага ўраджаю. Першыя камерцыйныя партыі гэтага гатунку з’явіліся ў 2013 годзе, хоць ягоная селекцыя вядзецца з пачатку нулявых. Vic Secret паходзіць ад іншага, больш вядомага акіянічнага гатунку Topaz. Ён адначасова можа выкарыстоўвацца і для горычы, і для водару, балазе мае насычаны трапічны профіль з адценнямі ананаса, лайма, маракуі. У нашым піве, якое традыцыйна мае непраглядна-жоўты колер, хмель Vic Secret праявіўся таксама тонамі лугавых зёлкаў, ягадаў і грушы.
Характарыстыкі піва
Стыль | New England IPA |
---|---|
Серыя | Smuha |
Дата выпуска | 22.01.2021 |
ABV | 6,8% |
OG | 18° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | сакавіты, хмелевы, фруктовы |
Інгрэдыенты
Хмель | Vic Secret |
---|---|
Солад | Pilsen, Flaked Oats |