Smuha: YQH-1320

Double New England IPA

Мы працягваем даследаваць зусім новы гатунак амерыканскага хмелю YQH-1320, які мае дзікае паходжанне. У адрозненні ад папулярных зараз дзікіх гатункаў var neomexicanus з цеплых плато Нью-Мексіка, YQH-1320 быў выпадкова знойдзены на паўночным захадзе ЗША, у штаце Айдаха. Нам вельмі спадабаўся характар гэтага хмелю у чыстым IPA, таму гэтым разам мы выпускаем з ім наш падвойны New England IPA з лінейкі Smuha. Як звычайна непраглядна мутны, з яскравымі араматамі мандарыну, салодкіх персікаў і манга, мяккай збалансаванай гаркатой і лёгкім паслясмакам жасмінавых кветак, гэты сакавіты IPA зробіць вашыя першыя цёплыя веснавыя дні яшчэ больш прывабнымі.

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Smuha
Дата выпуска 03.05.2023
ABV 6,8%
OG18°
Горыч30 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, сакавіты

Інгрэдыенты

Хмель YQH-1320
Солад Pilsen, Wheat, Flaked Oats, Flaked Wheat

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,22
Колькасць чэкінаў139
Апошні чэкін 01.01.2024
Дата абнаўлення: 24.09.2024

Нядаўнія гатункі