Suchaviej: Rosé
Triple Sour Brut IPA With Hallertau Blanc Hops & Red Currant & Aronia
Кожны год мы выпускаем Сухавей – IPA, які больш падобны на віно ці шампанскае. У гэтым годзе ўсё склалася надзвычай цудоўна, і новы Suchaviej мы выпускаем акурат пад Новы Год, бо шампанскае – сапраўдны сымбаль гэтага свята. Наш Сухавей мы трошку падкіслілі, ахмялілі незвычайным нямецкім хмелем Hallertau Blanc, які прыўнёс смакі белага вінаграду і бузіны. Але ж цікаўнасць завяла нас яшчэ далей, і мы дадалі натуральныя парэчкі і чарнаплодную рабіну, каб зрабіць колер і смак больш падобным на розавае віно. Наш святочны Сухавей ўжо чакае вашых келіхаў!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Sour IPA |
|---|---|
| Серыя | Suchaviej |
| Дата выпуска | 30.12.2022 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 17° |
| Горыч | 39 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Моцнагазаванае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, хмелевы, кіслы |
Інгрэдыенты
| Хмель | Hallertau Blanc |
|---|---|
| Солад | Pilsen |
| Іншыя дадаткі | смуродзіна, чарнаплодная рабіна |