Tajfun: Galaxy & Sabro Cryo
Triple Dry Hopped Double New England IPA
Калі ў першым гатунку са звышахмялённай лінейкі Tajfun мы выкарыстоўвалі надзейныя хмелі Citra і Mosaic, то ў другім мы пайшлі іншым шляхам, і сабралі тыя хмелі, якія ў гэтым годзе нас ўразілі болей за ўсё. Надзвычайны Аўстралійскі Galaxy ураджаю 2022-га году пераўтравае наш падвойны New England IPA у мутны, ахмялённы сок манга і маракуі, а Cryo-версія найлепшага ў свеце Sabro непаўторнага ўраджаю 2019-га году дадае новы ўзровень смакаў салодкай какосавай вады і ледзь заўважнага джын-тоніку з кавалачкам свежага лайму. Гэты трапічны кактэйль нам даспадобы!
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Tajfun |
| Дата выпуска | 02.08.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Хмель | Galaxy, Sabro |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Flaked Oats, Wheat, Flaked Wheat |