Tajfun: HBC 1019 & Riwaka
TRIPLE DRY HOPPED DOUBLE NEW ENGLAND IPA
Сустракайце новы, снежны Тайфун! Усё такі ж звышахмялёны падвойны New England IPA, але гэтым разам мы спалучылі самы гарачы хмель сезону HBC 1019 з канцэнтраванымі пелетамі Amplifire самага рэдкага новазеландскага Riwaka. Зноў Tajfun – сапраўдны паўднёвы хмелевы сок, напоўнены араматамі свежаскошанай вільготнай травы, сакавітага алоэ і даўкіх грэйпфрутаў. Запрашаем у цудоўнае падарожжа!