Tajfun: Nelson & Galaxy
Triple Dry Hopped Double New England IPA
Што вы думаеце наконт сакавітага «Тайфуна» з новай камбінацыяй гатункаў хмелю? Гэтым разам мы падрыхтавалі нешта асаблівае, бо тройчы ахмялілі наш шчыльны, мутны, аксамітны падвойны New England IPA фантастычным спалучэннем акіянічных Galaxy і Nelson Sauvin. У ім сплятаюцца неймаверныя водары ласі з папаі, вінаграднай жуйкі і сакавітай свежаскошанай травы. Не спыняцца ніколі, толькі наперад!
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Tajfun |
| Дата выпуска | 20.09.2024 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18° |
| Горыч | 50 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты, горкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Nelson Sauvin, Galaxy |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat, Flaked Oats |