Trasca: Ekuanot

Triple IPA

Мы працягваем серыю «Трасца», у межах якой выпускаем гатункі ў стылі Triple (Imperial) IPA з высокім градусам і шчодрым ахмяленнем на ўсіх этапах вытворчасці. У гэты раз мы звярнулі ўвагу на амерыканскі хмель Ekuanot. Ён насыціў піва цытрусавымі і ягаднымі ноткамі ў паху і выразнай, але лагоднай горыччу ў смаку без залішніх травяністых адценняў. У выніку атрымалася шчыльнае піва светла-бурштынавага колеру са стойкай белай пенай, насычаным цытрусавым водарам з ноткамі дыні і трапічнай садавіны, чыстым і моцным соладавым смакам і працяглай горыччу.

Характарыстыкі піва

СтыльWest Coast IPA
Серыя Trasca
Дата выпуска 19.08.2020
ABV 6,8%
OG20°
Горыч90 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, горкі, фруктовы

Інгрэдыенты

Хмель Ekuanot
Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,35
Колькасць чэкінаў219
Апошні чэкін 23.04.2021
Дата абнаўлення: 15.01.2024

Нядаўнія гатункі