Trasca: El Dorado
Triple IPA
Хмель El Dorado, які з’явіўся на рынку літаральна дзесяць гадоў таму, вельмі хутка трапіў у спіс найбольш папулярных гатункаў. Па дадзеных амерыканскай Brewers Association, у мінулым годзе плошчы засеваў El Dorado дасягнулі рэкорду і дазволілі яму заняць сёмае месца па аб’ёмах вытворчасці.
Намаганнямі дыстрыбутара ProBrewService да нас даехаў El Dorado найсвяжэйшага ўраджаю. Дзякуючы яскраваму профілю хмелю нашая новая «Трасца» напоўненая тонамі ананаса, манга і грушы ў паху, трапічнымі і смалістымі адценнямі ў смаку, а таксама мяккай горыччу ў паслясмаку. Усё гэта разам са шчыльнай соладавай базай стварае моцны, чысты і збалансаваны IPA у лепшых традыцыях амерыканскага захаду.
Характарыстыкі піва
Стыль | Triple IPA |
---|---|
Серыя | Trasca |
Дата выпуска | 14.01.2021 |
Алкаголь | 10,0% |
Шчыльнасць | 20° |
Горыч | 80 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
Хмель | El Dorado |
---|---|
Солад | Pilsen |
Падача
Тэмпература падачы | 6-8° |
---|---|
Тып куфлю | Сніфтэр |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы