Trasca: Vista
Triple IPA
Неўзабаве мы ўбачым першы снег, таму і напоі трэба рыхтаваць адпаведныя. Новая Трасца – сапраўдны магутны IPA, які мы шчодра ахмялілі сакавітым амерыканскім хмелем Vista. Горкі, шчыльны, сагравальны, з яскравымі водарамі хваёвай жывіцы, цёплых восеньскіх яблычных пірагоў і карамелізавай трапічнай садавіны, гэты вадкі волат дакладна не пакіне вас абыякавымі.