Vietraź: Hrejpfrut i kardamon
Witbier with grapefruit & cardamom
Сустракаем першыя прамяні цёплага сонца разам з доўгачаканым «Ветразем»! Як звычайна, наш акуратны неакласічны вітбір у бельгійскім стылі атрымаў у свой склад варыяцыі класічных дадаткаў: замест апельсінавай цэдры мы дадалі цэлыя, свежыя і сакавітыя ружовыя грэйпфруты, а каляндру замянілі на звышдухмяны і пазнавальны зялёны кардамон. Мутны, сакавіты, і заўсёды асвяжальны! Чарговы «Ветразь» — бадай, лепшае веснавое піва!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wheat Beer | 
|---|---|
| Серыя | Vietraź | 
| Дата выпуска | 29.03.2024 | 
| ABV | 4,6% | 
| OG | 13.5° | 
| Горыч | 15 IBU | 
| Выпуск | Аднаразовы | 
| Асаблівасці | Сэсіённае, Мутнае | 
| Фасоўка | Разліўное | 
| Смак | фруктовы, бельгійскі, асвяжальны | 
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat, Wheat | 
|---|
 
					 
			 
        
         
        
         
        
        