«Ветразь» для нас — гэта сінонім сакавітага, яскравага, свежага і духмянага лета. Нетаропкія шпацыры ўздоўж возера, на якім удалечыні ззяюць бялёсыя ветразі невялічкіх чаўноў — ідэальная лакацыя для атрымання асалоды. Але падыдзе і любімы бар, заліты пяшчотным паўдзённым сонцам, і старое лецішча, дзе так прыемна схавацца ад спёкі ў цішы векавых дубоў і дзікіх яблынь. І, канешне, наш неакласічны вітбір у бельгійскім стылі, гэтым разам з дадаткам лаймавай цэдры і каляндры на варку, вытрыманы на сакавітым свежым лаймавым пюрэ з леманграсам як мага лепш пасуе такім адпачынкам. Мутны, лёгкі і неверагодна асвяжальны, ён напаўняе келіх араматамі далёкіх краін, настальгічных успамінаў і павольных летніх выходных.
            
            
                
                    Характарыстыкі піва
                    
                        
                                                    
                                | Стыль | Wheat Beer | 
                            
                        
                                                    
                                | 
                                                                            Серыя                                                                     | 
                                Vietraź | 
                            
                        
                                                    
                                | 
                                                                            Дата выпуска                                                                     | 
                                21.06.2024 | 
			    
			
			                        
				| ABV | 
				
															4,6%
													 | 
                        
                        
                                                
                             | OG | 13.5° | 
                        
                        
                                                    
                                | Горыч | 15 IBU | 
                            
                        
                                                    
                                | Выпуск | Аднаразовы | 
                            
                        
                                                    
                                | Асаблівасці | 
                                    Сэсіённае, Мутнае, Абмежаваная партыя                                 | 
                            
                        
                                                    
                                | Фасоўка | 
                                    Разліўное                                 | 
                            
                        
                                                    
                                | Смак | 
                                    бельгійскі, фруктовы, асвяжальны                                 | 
                            
                        
                        
                    
                    Інгрэдыенты
                    
                        
                        
                                                    
                                | Солад | 
                                    Pilsen, Wheat, Flaked Wheat                                 | 
                            
                        
                        
                                                    
                                | Іншыя дадаткі | 
                                    лайм, каляндра, леманграс                                 | 
                            
                                                
                    
                 
                
                    
                        Падача
                        
                            
                                                            
                                    | Тэмпература падачы | 
                                        6-8°
                                     | 
                                
                            
                                                            
                                    | Тып куфлю | 
                                                                                    Цюльпан
                                                                             | 
                                
                            
                                                        
                        
                    
                    Смак