Vietraź: Žuraviny i Razmaryn
Witbier with cranberries & rosemary
Мы проста не можам правесці лета, не выпусціўшы Ветразя – нашага неакласічнага бельгійскага вітбіру. І хай часу засталося зусім няшмат, але ж жнівень болей чым выдатна падыходзіць да нашага новага рэлізу. Belgian witbier – сапраўды ідэальны гатунак, але мы любім рызыкаваць і гэтым разам замянілі звычайныя складнікі на дзіўныя і вельмі цікавыя. Замест класічнай каляндры мы дадалі свежы, пікантны, хваёвы размарын, а замест цытрусавай цэдры вытрымалі наш Ветразь на неверагодна духмяным пюрэ свойскіх журавінаў. Але ж зрабілі гэта вельмі ашчадна, разважліва, каб не схаваць за смакам ягадаў галоўнае – збалансаваны і амаль хрусткі вітбір, спадарожнік вашых лепшых летніх успамінаў.
Характарыстыкі піва
Стыль | Wheat Beer |
---|---|
Серыя | Vietraź |
Дата выпуска | 15.08.2025 |
ABV | 4,7% |
OG | 13° |
Горыч | 20 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Мутнае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | фруктовы, бельгійскі, кветкавы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
---|