Vir – піва, якое ратуе нас ад стагнацыі, – гэтым разам атрымалася максімальна простым. Для Маланкі гэтая серыя дзікіх бондавых гатункаў – сапраўдны від мастацтва, і мы ніколі не ведаем загадзя, да чаго мы ў выніку прыйдзем. Як звычайна, мы збрадзілі гэты Vir з дапамогай нашага фірмовага купажу дрожджаў і бактэрый, а затым вытрымалі яго ў дубовых бондах. Калі напой дасягнуў ідэальнага, на наш погляд, стану, мы зразумелі, што ён дасканалы і яму больш нічога не патрэбна. Хіба што яшчэ крыху часу ў невялікай шкляной бутэльцы. Натуральная карбанізацыя, вытрымка ў бутэльцы, бездакорны выгляд – гэта піва створана для тых старажытных істот, што жывуць у кожным з нас!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wild Ale |
|
Серыя |
Vir |
|
Дата выпуска |
20.11.2026 |
| ABV |
6,9%
|
| OG | 13° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці |
Монахмелевае, Брэтавае, Моцнагазаванае, Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя, Вытрыманае ў бондзе |
| Фасоўка |
Бутэлькі |
| Смак |
бельгійскі, бондавы, дзікі, кіслы, сухі |
Інгрэдыенты
| Солад |
Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
Падача
| Тэмпература падачы |
6-8°
|
| Тып куфлю |
Цюльпан
|
Смак