Vyspa: Mosaic & Cascade
DDH New England Pale Ale
У нашай свежай, амаль гарачай лінейцы лёгкіх, сакавітых, мутных хмелевых бомбаў Vyspa — папаўненне! Але ж новы гатунак — гэта таксама і даніна традыцыям. Так, мы захавалі нашае шчодрае падвойнае ахмяленне, але зрабілі яго з дапамогай надзейных амерыканскіх гатункаў: неверагоднага Mosaic і нашага новага фаварыта і сапраўднага продка крафтавага піва Cascade. Гэтае класічнае спалучэнне не дасць вам засумаваць ніколі, бо яскравыя выбухі водараў лісця чорных парэчак, размарынавага алею і няспелых апельсінаў — зусім не жарты!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pale Ale | 
|---|---|
| Серыя | Vyspa | 
| Дата выпуска | 25.10.2024 | 
| ABV | 5,4% | 
| OG | 13° | 
| Горыч | 40 IBU | 
| Выпуск | Аднаразовы | 
| Асаблівасці | Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае | 
| Фасоўка | Разліўное | 
| Смак | хмелевы, сакавіты | 
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat | 
|---|