Vyspa: Talus & Citra Cryo
DDH New England Pale Ale
Лета, сакавітыя лёгкія пэйл-элі і трапічныя выспы пад пякучым сонцам гучаць як сінонімы. Менавіта таму мы назвалі нашую новую лінейку пяшчотных гатункаў у стылі New England Pale Ale «Выспа». А каб падкрэсліць трапічную натуру гэтага элю, мы дадалі ў яго падвойную порцыю хмелю. І, канешне, не забылі пра cryo-версію аднаго з нашых любімых Citra у звязцы з надзвычайным Talus. Водары даўкіх пырскаў ружовага грэйпфруту, духмянага кафір-лайму і лупіны свежага манга на аксамітным палатне колеру амаль белага пляжнага пясочку пераносяць у спякотную і бесклапотную далечыню пакінутых акіянскіх выспаў. Cheers!
Характарыстыкі піва
Стыль | Pale Ale |
---|---|
Серыя | Vyspa |
Дата выпуска | 16.08.2024 |
ABV | 5,4% |
OG | 13° |
Горыч | 40 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat, Flaked Oats |
---|