Zavieja: El Dorado & Vista
Double New England IPA
Новая Завея, як заўсёды, дэманструе шыкоўныя спалучэнні розных гатункаў хмеля. Гэтым разам мы аб’ядналі свежыя ўраджаі амерыканскіх El Dorado і Vista. Нам падаецца, што такога яскравага водару маракуі, як у гэтай Завеі, мы не адчувалі ні ў адным іншым піве Маланкі. Спадзяемся, і вас прыемна здзівіць араматная, пяшчотная і сагравальная Zavieja!