Zavieja: Enigma & Motueka
Double New England IPA
Завея у самой сярэдзіне лета! Але не пужайцеся, гэта проста чарговы гатунак нашага пяшчотнага падвойнага IPA у стылі Новай Англіі, дзе за ахмяленне адказваюць хмелі з далёкага поўдню – незвычайны аўстралійскі Enigma і канцэнтраваны новазеландскі Motueka Amplifire. Насычаныя водары белага віна з Новага Свету, сакавітых парэчкаў і лаймавага кардыялу зробяць кожны глыток па-летняму магічна-настальгічнымі і ў спёку, і пад амаль трапічным дажджом.