Zavieja: Galaxy & Vic Secret
Double New England IPA
Чарговая «Завея» — гэта другая палова нашага эксперыменту, у якім мы параўноўваем, як адныя і тыя ж гатункі хмелю па-рознаму ўплываць на смак IPA, звараных у розных стылях. Калі першым рэлізам быў класічны падвойны вэст-коўст, то зараз перад вамі аксамітны, мутны і сагравальны Double New England IPA. За смак і араматыку адказваюць тыя ж самыя аўстралійцы Galaxy і Vic Secret, якія ў гэтым гатунку ў спалучэнні з іншым штамам дражджэй ствараюць цудоўныя водары мангавага марозіва і піна-калады з долькай сакавітага ананасу. Запрашаем вас да цікавага параўнання!
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Zavieja |
| Дата першага выпуска | 29.09.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18.8° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Увесь год |
| Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Хмель | Galaxy, Vic Secret |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Oats, Flaked Wheat |