Zavieja: Mosaic & Simcoe
Double New England IPA
Мы з вамі ўжо звыклыя да зімніх снежных завей, але ж зараз спякота ўжо блізка і паўсюль завеі іншага выгляду – з таполевага пуха, а маладыя парасткі хмелю імкліва цягуцца бліжэй да сонца. Наш новы падвойны New England IPA Zavieja – гэтым разам сапраўдны хмелевы сок, бо за яго смак адказныя шыкоўныя Mosaic і Simcoe. Водар незнаёмых трапічных раслін і іх пладоў, пах сасновага лесу ў спякотны дзень, адценні мятнага палыну і свежасць навальнічнага паветра ствараюць непаўторнае ўражанне. Калі вам цікава, як насамрэч пахне свежы амерыканскі хмель, то дастаткова паспрабаваць гэты самы IPA.