Zavieja: Vista & Cascade
Double New England IPA
Завея, канешне, даволі зімовая назва, але пачатак лета выдаўся лютым на надвор’е, таму і гатунак гэты вельмі дарэчы. Чарговая ітэрацыя нашага падвойнага New England IPA спалучае ў сябе адны з нашых любімых “працоўных” гатункаў хмелю – Vista і Cascade. І яны, сапраўды працуюць – ззяюць у Завеі араматамі зялёных дыняў і персікаў з тонкімі адценнямі алівак і размарынавай газаванкі. Zavieja – гэта, як заўсёды, моцна, збалансавана, сакавіта і смачна!