Znička: Sabro & Cascade
New England IPA
Жнівень – сезон зарападаў, апошні глыток лета з адчуваннем цёплага подыху восені. Менавіта ў гэты настальгічны час мы запускаем новую лінейку збалансаваных і араматных New England IPA пад яскравай назвай Znička. Шчодры засып пшанічнага соладу і шматкоў стварае непаўторны аксамітны смак, больш лёгкі за нашыя звычайныя гатункі ў стылі New England IPA градус дае магчымасць атрымаць яшчэ больш асалоды, і, канешне, класічнае сухое ахмяленне нашымі фаварытамі, какосава-лаймавым Sabro і хваёва-грэйпфрутавым Cascade робяць Знічку найлепшым развітаннем са зменлівым і капрызлівым летам.