Chaliera: Cascade

American IPA

Cascade — адна з апораў крафтавай рэвалюцыі. Шмат гадоў хмельнікі з Cascade займалі першае месца па плошчах вырошчвання ў ЗША (толькі ў мінулым годзе па гэтым паказчыку у лідары выйшаў Citra), а без пазнавальнага профілю Cascade практычна немагчыма было ўявіць піва ў стылі IPA. Аддаючы даніну павагі часам, калі IPA былі выключна празрыстымі і вельмі горкімі, мы зрабілі напой у такім класічным выглядзе. Залаціста-бурштынавы колер, чысты хмелевы пах з адценнямі грэйпфрута і свежаскошанай травы, грунтоўная соладавая база, працяглая горыч і бязмежная настальгія — менавіта такой атрымалася наша «Халера».

Характарыстыкі піва

СтыльWest Coast IPA
Серыя Chaliera
Дата выпуска 01.06.2021
ABV 6,5%
OG15°
Горыч50 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, горкі

Інгрэдыенты

Хмель Cascade
Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,03
Колькасць чэкінаў179
Апошні чэкін 16.07.2021
Дата абнаўлення: 12.02.2024

Нядаўнія гатункі