Chaliera: Idaho 7

India Pale Ale

Мы доўгі час абміналі ўвагай хмель Idaho 7, але, нарэшце, вырашылі пазнаёміцца з ім бліжэй. Гэты гатунак названы ў гонар роднага штату, а ягоны профіль характарызуецца трапічнымі тонамі, сярод якіх пераважаюць адценні абрыкоса, апельсіна, грэйпфруту, папаі, а таксама ноткі хвоі і чорнай гарбаты. Гучыць аптымальна для IPA і цудоўна пасуе да нашых гатункаў у серыі Chaliera. Гэта піва празрыстага жоўта-бурштынавага колеру, у хмелевым паху адчуваюцца ўласцівыя для Idaho 7 характарыстыкі, смак соладавы з чыстай і выразнай гарчынкай, якая надоўга застаецца ў паслясмаку.

Характарыстыкі піва

СтыльWest Coast IPA
Серыя Chaliera
Дата выпуска 22.04.2021
ABV 6,9%
OG15°
Горыч50 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, горкі

Інгрэдыенты

Хмель Idaho 7
Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,18
Колькасць чэкінаў305
Апошні чэкін 27.07.2023
Дата абнаўлення: 19.02.2024

Нядаўнія гатункі