Dym: Ajva

Lichtenhainer with Quince

Не спыняемся захапляцца старадаўнім нямецкім півам ліхтэнхайнер, таму зноў зрабілі гатунак у такім рэдкім стылі. Гэта лёгкае і кіслае піва робіцца з выкарыстаннем вэнджанага соладу, добра пасуе да цяперашняга надвор’я і выдатна спалучаецца з летнімі стравамі. У гэты раз мы выкарысталі солад, які сушыцца на торфе — ён прыўнёс яшчэ больш вэнджаных адценняў піву, а таксама дадалі айву, сабраную на адной з фермерскіх гаспадарак паўночнага захаду Беларусі. Гэтыя плады рэдка ўжываюць у свежым выглядзе, бо яны вельмі кіслыя і вяжучыя. Але ў напоях айва раскрываецца сакавітым пахам і далікатным смакам. У выніку атрымалася асвяжальнае піва з прыемным дымным пахам, выразнай кіслінкай і даўкім смакам айвы.

Характарыстыкі піва

СтыльLichtenhainer
Серыя Dym
Дата выпуска 10.08.2021
ABV 4,0%
OG11°
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Разліўное
Смак вэнджаны, кіслы, фруктовы

Інгрэдыенты

Солад Peated, Wheat
Іншыя дадаткі айва

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,13
Колькасць чэкінаў240
Апошні чэкін 30.10.2021
Дата абнаўлення: 16.12.2023

Нядаўнія гатункі