Halaklin

Mixed-fermentation Gose

Halaklin — працяг аднайменнай лінейкі кісла-салёных эляў, якую мы пачалі з гозэ з дадаткам буракоў. Новае піва мае больш класічны выгляд і смак. Яно зроблена з дапамогай аўтэнтычнай практыкі no-boil, то-бок без кіпячэння сусла, і зброджанае ўласным блэндам лактабактэрый і дрожджаў. Дзякуючы гэтаму піва атрымала затуманена-жоўты колер, выразны малочнакіслы водар з сярністымі адценнямі і асвяжальны смак з яскравай кіслінкай і стрыманай салёнасцю. Мы таксама дадалі невялікую колькасць гранатавага пюрэ, каб яшчэ больш падкрэсліць кісла-даўкі профіль піва і атрымаць лёгкі фруктовы посмак.

Характарыстыкі піва

СтыльGose
Серыя Halaklin
Дата выпуска 17.09.2019
ABV 3,5%
OG
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Разліўное
Смак асвяжальны, кіслы, салёны

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Flaked Oats
Іншыя дадаткі гранат, соль

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Сніфтэр
Спалучэнне з ежай саланіна, востры сыр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 3,85
Колькасць чэкінаў230
Апошні чэкін 18.05.2022
Дата абнаўлення: 29.11.2023

Нядаўнія гатункі