Halaklin: Fiejchoa

Imperial Gose with Feijoa

Прынамсі раз на год мы варым гозе Halaklin, і хаця б раз на год імкнёмся зварыць піва са свежай фейхоа, якая звычайна паспявае ў лістападзе. Гэтым разам усё склалася звыш цудоўна, і мы выпускаем фруктовы гозе з самай свежай і сакавітай фейхоа, якую мы толькі змаглі знайсці. Але ж лета ўжо даўно скончылася, таму мы паднялі градус і атрымалі імперскую версію гэтага класічнага нямецкага асвяжальнага напою, моцную роўна столькі, каб сагрэць вас халоднымі восеньскімі вечарамі. Водары суніцы, ноткі лiсця мяты выдатна спалучаюцца з лёгкай салёнасцю гэтага кіслага піва, а адносна высокая крэпасць дае прыемную цеплыню.

Характарыстыкі піва

СтыльGose
Серыя Halaklin
Дата выпуска 23.11.2021
ABV 6,8%
OG17.5°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Моцнагазаванае, Змяшаная ферментацыя
Фасоўка Разліўное
Смак кіслы, фруктовы, асвяжальны

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Flaked Wheat
Іншыя дадаткі фейхоа, соль

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,15
Колькасць чэкінаў232
Апошні чэкін 11.02.2022
Дата абнаўлення: 06.03.2024

Нядаўнія гатункі