Kava: Burundi Izuba

Imperial Stout With Burundi Izuba Arabica

У самым пачатку 2022 года мы падрыхтавалі для вас моцную дозу кафеіну, каб хутчэй абудзіцца пасля навагодніх святаў. Новы імперскі стаўт з лінейкі Kava, як заўсёды з выкарыстаннем specialty гатункаў кавы, абсмажаных для нас нашымі сябрамі з Kitchen Coffee Roasters. Гэтым разам гэта 100% Арабіка Burundi Izuba, духмяны і мяккі гатунак з тонкімі нотамі сухафруктаў, брусніцы і грэйпфрута на паслясмаку. У шчыльным імперскім стаўце кава раскрываецца сваёй лёгкай садавіннасцю, ледзь заўважнымі адценнямі салодкіх джэмаў на сухім, цёмным і цягучым палатне. Мабыць, гэта ваш лепшы кубак кавы ў новым годзе.

Характарыстыкі піва

СтыльStout
Серыя Kava
Дата выпуска 05.01.2022
ABV 6,8%
OG28.5°
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Разліўное
Смак кававы, смажаны

Інгрэдыенты

Солад Vienna, Cara Clair, Chocolate, Biscuit
Іншыя дадаткі кава

Падача

Тэмпература падачы 14-16°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,37
Колькасць чэкінаў248
Апошні чэкін 04.03.2022
Дата абнаўлення: 23.01.2024

Нядаўнія гатункі