Maladzik: Blend #02

Dandelion Saison blended with barrel aged Wild Ale

Серыя піва Maladzik прысвечаная спецыялізаваным блэндам з удзелам ўайлд-эляў. У гэтым гатынку мы выкарысталі малады сэзон, у які былі дададзеныя першыя вясновыя дзьмухаўцы — сакавітыя, духмяныя і поўныя мядовага пылку. Яны былі сабраныя да сезону апылення пчоламі ў чыстым полі ўдалечыні ад дарог і гарадскога жыцця і перадалі ў піва свой салодкі кветкавы пах. Гэтае піва было змяшанае з ўайлд-элем, які доўга выспяваў у дубовай бондзе. Вынікам гэтага блэнду стала складанае і шыпучае піва, якой даспявала і дабраджвала некалькі месяцаў у бутэльках.

Піва з дабраджваннем у бутэльцы Ахалоджваць не менш за 8 гадзінаў да падачы

Характарыстыкі піва

СтыльWild Ale
Серыя Maladzik
Дата выпуска 11.03.2021
ABV 6,2%
OG12°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Брэтавае, Змяшаная ферментацыя, Вытрыманае ў бондзе, Змяшанае, Дабраджванне ў бутэльцы
Фасоўка Бутэлькі
Смак бельгійскі, дзікі, кветкавы

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat, Flaked Rye
Іншыя дадаткі дзьмухавец

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,27
Колькасць чэкінаў363
Апошні чэкін 26.01.2024
Дата абнаўлення: 22.04.2024

Нядаўнія гатункі