Mur: Batch #01

Historical Berliner Weisse

Нямецкі гістарычны стылі піва берлінер вайсэ яскрава вярнуўся з нябыту і ў апошнія гады з’явіўся ў лінейцы прадуктаў амаль кожнага бровара. Цяпер яго звычайна робяць метадам kettle sour, хаця раней гэта піва было выключна змяшанага браджэння з удзелам лактабактэрый і брэтаў. Мы абралі менавіта гэты шлях, як найлепшы спосаб зрабіць аўтэнтычны, складаны і цікавы берлінер вайсэ. Гэта піва зброджана ўласным блэндам дрожджаў, лактабактэрый і брэтаў і даспявала і даброджвала некалькі месяцаў у бутэльках, у выніку чаго атрымала свой унікальны профіль з выразнай кіслінкай.

Адмыслова для ўласнага тапрума мы зрабілі абмежаваную партыю з дабраджваннем у кегах, каб наліць такое ж вытрыманае піва з крана. У келіх можна дадаць сіроп з маліны ці дзярачкі, як спрадвеку рабілі ў берлінскіх піўных.

Піва з дабраджваннем у бутэльцы Ахалоджваць не менш за 8 гадзінаў да падачы

Характарыстыкі піва

СтыльBerliner Weisse
Серыя Mur
Дата выпуска 04.02.2021
ABV 3,7%
OG
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Моцнагазаванае, Змяшаная ферментацыя, Дабраджванне ў бутэльцы
Фасоўка Разліўное, Бутэлькі
Смак асвяжальны, кіслы, сухі

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Вайцэн

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,25
Колькасць чэкінаў276
Апошні чэкін 19.12.2023
Дата абнаўлення: 06.03.2024

Нядаўнія гатункі