Navaĺnica: pšaničnaje vino z hibiscusam

Belgian-style Brut Wheatwine with Hibiscus flowers

Першым півам у новай серыі Navaĺnica, прысвечанай розным варыяцыям моцных пшанічных, ячменных і аўсяных гатункаў, стаў вітвайн. Гэта моцнае і насычанае піва, якое лепш няспешна піць маленькімі глыткамі. Вітвайны маюць багатую тэкстуру і выразны зерневы профіль з фруктовымі адценнямі.

Першую «Навальніцу» мы зрабілі максімальна моцнай і сухой. Піва мае цёмна-бурштанавы колер з рубінавым блікамі, невысокую белую пену і даволі высокую карбанізацыю. Пах і смак піва раскрываюцца віннымі, карамельнымі і хлебнымі тонамі з адценнямі бананаў і сухафруктаў. Каб стварыць у піве яшчэ адну грань мы дадалі гібіскус. Ён дапоўніў профіль лёгкай кіслінкай і кветкавымі нюансамі.

Характарыстыкі піва

СтыльWheat Beer
Серыя Navaĺnica
Дата выпуска 12.06.2020
ABV 6,8%
OG26°
Горыч30 IBU
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Разліўное
Смак бельгійскі, сухі, фруктовы

Інгрэдыенты

Солад Wheat, Pilsen
Іншыя дадаткі гібіскус

Падача

Тэмпература падачы 12-14°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,13
Колькасць чэкінаў325
Апошні чэкін 13.01.2023
Дата абнаўлення: 02.01.2024

Нядаўнія гатункі