Pavaloka: Talus

Triple New England IPA

Новы гатунак у серыі супер-моцных і мега-сакавітых NEIPA «Павалока» мы зрабілі з топавым амерыканскім хмелем Talus. У камерцыйным доступе ён з’явіўся толькі ў мінулым годзе, але адразу стаў адным з улюбёнцаў півавараў. Дзякуючы цікаваму профілю з адценнямі сушаных ружаў, шалфею, какосу, а таксама тонкімі ноткамі цэдры грэйпфрута і лімона з дапамогай Talus, як на ўзмах чарадзейнай палачкі, можна пераўтварыць піва у сапраўдны трапічны сок. Усё гэтае экзатычнае багацце разам з непраглядна-жоўтым колерам нашай «Павалокі», яе белай шаўкавіста-сметанковай пенай, насычаным саграваючым смакам і лёгкай горыччу ў паслясмаку прыйдзецца да спадобы ўсім аматарам сучасных NEIPA.

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Pavaloka
Дата выпуска 17.09.2021
ABV 6,8%
OG21°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, фруктовы

Інгрэдыенты

Хмель Talus
Солад Pilsen, Flaked Oats

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,38
Колькасць чэкінаў207
Апошні чэкін 23.12.2021
Дата абнаўлення: 13.03.2024

Нядаўнія гатункі