Poklič: Bez

Saison with Lilac Flowers

Для нас сэзон — адзін з улюбёных стыляў. Ён адначасова вельмі піткі, можа спатоліць смагу ў спёку, але мае складаны смак з процьмаю адценняў. У наша новае піва ў гэтым стылі мы дадалі кветкі белага бэзу. Ён прыўнёс тонкія мядова-кветкавыя нюансы і лёгкі танінныя адценні ў смаку. Піва атрымалася пералівіста-залацістага колеру з белай трывалай пенай. У паху праяўляюцца кветкава-травяністыя адценні бэзу і хмелю на фоне соладавага цела. Мы выкарыстоўвалі толькі светлы і венскі солад — ніякай карамелі. Таму смак чысты, сухі (піва зброджана цалкам «у нуль»), соладавы, фенольны, з мягкай горыччу на фінішы.

Характарыстыкі піва

СтыльSaison
Серыя Poklič
Дата выпуска 05.07.2020
ABV 6,9%
OG13°
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Разліўное
Смак бельгійскі, сухі, асвяжальны

Інгрэдыенты

Хмель Nugget
Солад Pilsen, Vienna
Іншыя дадаткі бэз

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,12
Колькасць чэкінаў254
Апошні чэкін 07.10.2021
Дата абнаўлення: 30.03.2024

Нядаўнія гатункі