Pramień: Batch #03

Barrel Aged Brett Saison with Quince

Сэзон — адзін з тых стыляў, які з’яўляецца добрай базай для дадатку рознай садавіны і ягад. Асабліва добра яны пасуюць да піва, якое зброджана пры ўдзеле брэтанаміцэтаў і вытрымана ў бондах, — а ў межах лінейкі «Прамень» мы выпускаем менавіта такія гатункі. У новы сэзон на этапе даспявання мы дадалі айву, сабраную на адной з фермерскіх гаспадарак паўночнага захаду Беларусі. Гэтыя плады рэдка ўжываюць у свежым выглядзе, бо яны вельмі кіслыя і вяжучыя. Але ў стравах і напоях айва раскрываецца сакавітым пахам і далікатным смакам. У наша піва айва прыўнесла адценні цытрусавых, яблыкаў і ванілі, а высокае ўтрыманне танінаў яшчэ больш падкрэсліла смак дубовай бонды з-пад чырвонага віна, у якой было вытрыманае піва.

Піва з дабраджваннем у бутэльцы Ахалоджваць не менш за 8 гадзінаў да падачы

Характарыстыкі піва

СтыльSaison
Серыя Pramień
Дата выпуска 01.12.2021
ABV 6,5%
OG13°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Брэтавае, Моцнагазаванае, Змяшаная ферментацыя, Вытрыманае ў бондзе, Дабраджванне ў бутэльцы
Фасоўка Бутэлькі
Смак дзікі, сухі, фруктовы

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat
Іншыя дадаткі айва

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,20
Колькасць чэкінаў392
Апошні чэкін 20.12.2023
Дата абнаўлення: 11.04.2024

Нядаўнія гатункі