Saĺsa: Kačchudžan

Smoked Tomato Gose

У нашым новым таматным гозэ мы звяртаемся да карэйскай кухні, знакамітай сваімі спалучэннямі вострых і ферментаваных страў. Адным з найболей распаўсюджаных традыцыйных соусаў у Карэі з’яўляецца качхуджан – сумесь ферментаваных соевых бабоў, рысу і пякучых перцаў чылі звышвысокай канцэнтрацыі. Гістарычна вытрыманая на сонцы, гэтая паста выдатна спалучаецца с багатымі на ўмамі таматамі. Менавіта таму, як і раней, базай стала наша класічнае шчыльнае таматнае цела з дымам, соллю, чорным перцам і часныком. У пікантным напоі вельмі цікава спалучаюцца шматвяковыя азіяцкія кулінарныя традыцыі і сучаснае звар’яцелае крафтавае броварства.

Характарыстыкі піва

СтыльGose
Серыя Saĺsa
Дата выпуска 09.11.2021
ABV 5,0%
OG14°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Смузі
Фасоўка Разліўное
Смак востры, вэнджаны, агароднінны

Інгрэдыенты

Солад Pilsen
Іншыя дадаткі тамат, соль, перац, часнык

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,56
Колькасць чэкінаў227
Апошні чэкін 14.01.2022
Дата абнаўлення: 23.01.2024

Нядаўнія гатункі