Smuha: Hornaja

Mountain-Style IPA

Няма нічога дзіўнага, што на хвалі шалёнага попыту на мутныя IPA, півавары пачынаюць ствараць новая варыяцыі стылю. Mountain-Style IPA збірае лепшыя ўласцівасці олдскульных IPA з заходняга ўзбярэжжа ЗША і модныя тэндэнцыі з паўночнага ўсходу. Напрацягу гэтага году ў горных штатах мясцовыя бровары сталі выпускаць адначасова мутныя і даволі горкія гатункі — так і з’явіўся гэты стыль.

Мы пайшлі тым жа шляхам. Для нашага піва ў гэтым стылі мы выкарысталі чатыры гатункі хмелю: Amarillo, Cascade і Mosaic былі ўнесеныя на вірпул, а Citra і зноў Mosaic мы скарысталі яшчэ і для сухога ахмялення. Вынікам стала непразрыстае піва жоўтага колеру з рудым адлівам, дзякуючы жытнёвым шматкам у складзе, выразным трапічным пахам і прыемнай горыччу ў паслясмаку.

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Smuha
Дата выпуска 30.06.2019
ABV 5,7%
OG14°
Горыч40 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці dryhop, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак фруктовы, хмелевы

Інгрэдыенты

Хмель Amarillo, Cascade, Mosaic, Citra
Солад Pilsen, Flaked Oats, Flaked Wheat, Flaked Rye

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Тэку
Спалучэнне з ежай стэйк, мягкі сыр, марозіва

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,15
Колькасць чэкінаў201
Апошні чэкін 25.08.2019
Дата абнаўлення: 12.11.2023

Нядаўнія гатункі