Strava: Cadziki

Tzatziki-style Sour Ale

Час — для супоў, салатаў, соўсаў і полівак. Мы запускаем новую серыю, прысвечаную стравам з розных краінаў свету. Першае піва ў лінейцы створанае пад уражаннем ад традыцыйнага міжземнаморскага і балканскага соўса-закускі цадзікі. Ён з’яўляецца неад’емным спадарожнікам гіраса і сувлакі, мясных і рыбных страваў. Асновай цадзікі выступаюць ёгурт і агуркі, а дадаткамі могуць быць розныя травы і прыправы. Так зрабілі і мы: піўны цадзікі мы закіслялі ёгуртам, потым дадалі агуркі, а таксама перацёртыя кроп і часнык. Піва мае бледны жоўты-зялёны колер, асвяжальны пах і чысты кіславаты смак з салодкімі адценнямі агуркоў і пікантнымі ноткамі кропу і часныку. Наш цадзікі можа спатоліць смагу ў спякотнае надвор’е і цудоўна падыходзіць да любой стравы. καλή όρεξη!

Характарыстыкі піва

СтыльSour Ale
Серыя Strava
Дата першага выпуска 24.07.2020
ABV 5,8%
OG14°
ВыпускПерыядычны
Асаблівасці Змяшаная ферментацыя
Фасоўка Разліўное
Смак асвяжальны, кіслы, агароднінны

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Flaked Wheat
Іншыя дадаткі агурок, кроп, часнык

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Вайцэн

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,02
Колькасць чэкінаў525
Апошні чэкін 25.10.2022
Дата абнаўлення: 21.11.2023

Нядаўнія гатункі