Vietraź: Limon i čorny pierac

Witbier with Lemon & Black Pepper

Пшанічнае піва ў бельгійскай традыцыі — добрая база для эксперыментаў. У першым піве лінейцы «Ветразь» мы замянілі класічныя інгрэдыенты — цэдру апельсіна і каляндру — на лімон і кардамон, а ў новым піве ў пару да лімонаў дадалі свежамолаты чорны перац. Ён прыўнёс духмяныя адценні, якія добра спалучаюцца з максімальна асвяжальным цытрусавым профілем. У выніку атрымаўся моцна карбанізаваны пшанічны эль з духмяным фруктова-перцавым араматам, насычаным соладавым смакам і лёгкай кіслінкай на фінішы.

Характарыстыкі піва

СтыльWheat Beer
Серыя Vietraź
Дата выпуска 15.07.2020
ABV 6,3%
OG12°
Горыч15 IBU
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Разліўное

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Flaked Wheat
Іншыя дадаткі цытрына, перац

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Вайцэн

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,08
Колькасць чэкінаў261
Апошні чэкін 27.01.2024
Дата абнаўлення: 06.04.2024

Нядаўнія гатункі