Vyraj: Huava, kivi i kardamon

Double Milkshake IPA with Guava, Kiwi and Cardamom

У сваім новым падвойным мілкшэйку мы вырашылі зрабіць акцэнт на двух відах трапічнай садавіны — гуаве і ківі. Абодва фрукты маюць яскравы смак з адценнямі хвоі, ананаса і суніцаў. Гэты смак вельмі добра кладзецца на шчыльную салодкую аснову піва, ствараючы кантрасны профіль.

Піва мае мутны медна-гарбузовы колер. Пах выразны і асвяжальны, у якім праяўляюцца тоны гуавы і ківі, а таксама лёгкія ноткі кардамону, дробку якога мы дадалі перад розлівам піва, каб стварыць яшчэ адзін акцэнт у гэтым шматгранным напоі. Смак сагравальны, салодкі, крыху даўкі, дзякуючы адценням альясу і хвоі, якія асабліва заўважныя ў лупіне ківі. У паслясмаку — лёгкая хмелевая гарчынка і цеплыня ад моцы піва.

Характарыстыкі піва

СтыльMilkshake IPA
Серыя Vyraj
Дата выпуска 26.05.2020
ABV 6,8%
OG25°
Горыч30 IBU
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Разліўное
Смак фруктовы, салодкі

Інгрэдыенты

Хмель Sabro
Солад Pilsen, Flaked Oats
Іншыя дадаткі гуава, ківі, кардамон

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,17
Колькасць чэкінаў241
Апошні чэкін 18.01.2021
Дата абнаўлення: 08.11.2023

Нядаўнія гатункі