Zavieja: Sabro & HBC 630

Double New England IPA

У новым піве ў лінейцы «Завея», у межах якой мы выпускаем мутныя і сакавітыя NEIPA з сумессю некалькіх гатункаў хмелю, акцэнт зноў зроблены на аўтахтонны амерыканскі хмель neomexicanus. Першы — Sabro — адзін з галоўных герояў крафтавага руху апошніх двух гадоў. Ён мае шматгранны, складаны, але вельмі прывабны профіль, які робіць яго ідэальным для NEIPA. Sabro дадаў у наша піва характэрныя ноткі какоса і косткавай садавіны з тонкімі адценнямі кедра, мяты і зялёнай гарбаты. Дапаўняе гэту араматычную раскошу эксперыментальны хмель пад кодавай назвай HBC 630, які толькі-толькі пачынае экспансію. Дзякуючы яму піва набыло адценні вішняў і малінаў, а таксама ноткі персіка і банана.

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Zavieja
Дата выпуска 17.08.2021
ABV 6,8%
OG19°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, сакавіты, фруктовы

Інгрэдыенты

Хмель Sabro, HBC 630
Солад Pilsen, Flaked Oats

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,28
Колькасць чэкінаў219
Апошні чэкін 31.01.2022
Дата абнаўлення: 12.01.2024

Нядаўнія гатункі