Zmrok: Starka

Starka Oak Aged Imperial Stout

Чарговы «Змрок» — чарговая шчапа. У гэты раз мы вырашылі дадаць ванільную дубовую шчапу, але спачатку залілі яе беларускай старкай, якая вытрымліваецца ў бондах. Гэта дазволіла максімальна выцягнуць пах ванілі з дрэва, пры гэтым не перабольшыць з іншымі адценнямі. Піва ў келіху з цягам часу змяняе свой профіль: спачатку праяўляецца смажаны і кававы пах цёмнага соладу, а калі піва награваецца — ванільныя і шакаладныя адценні, тоны цёмных фруктаў і арэхаў. У паслясмаку — лёгкая хмелевая горыч і алкагольны характар.

Характарыстыкі піва

СтыльStout
Серыя Zmrok
Дата першага выпуска 27.12.2019
ABV 6,8%
OG25°
ВыпускПерыядычны
Асаблівасці Вытрыманае
Фасоўка Разліўное, Банкі
Смак кававы, бондавы, смажаны

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Dark Crystal, Chocolate, Light Chocolate, Roasted Barley, Caramel

Падача

Тэмпература падачы 14-16°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,27
Колькасць чэкінаў435
Апошні чэкін 05.12.2022
Дата абнаўлення: 17.04.2024

Нядаўнія гатункі